Падазраваных у абрабаванні банка пад Маладзечнам затрымалі праз 4 месяцы

Источник материала:  
31.08.2016 09:36 — Разное
Падазраваных у абрабаванні банка пад Маладзечнам затрымалі праз 4 месяцы

Падазраваных у абрабаванні філіялу №601 “Беларусбанка” ў Маладзечанскім раёне затрымалі праз чатыры месяцы пасля здзяйснення злачынства. Як паведамляе прэс-служба МУС, папярэдне высветлена, што напад на банк учынілі двое беспрацоўных жыхароў Валожына — аднаму 38 гадоў, другому — 36. Абставіны іх затрымання і акалічнасці справы не паведамляюцца.

Дзёрзкае абрабаванне банкаўскага філіялу ў пасёлку Бярэзінскае адбылося 21 красавіка. Увечары спецыяліст банка, жыхар Маладзечна, патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што ў памяшканне фінансавай установы ўварваўся невядомы і стаў пагражаць касірцы прадметам, падобным да пісталета. Затым ён забраў грошы і знік.

←"Дело в шляпе": дизайнер Марина Духан о том, как создать три сотни шляп и ни разу не повториться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика