Пад Мінскам загарэўся аўтобус з людзьмі (фота)
28.08.2016 16:24
—
Разное
Фота: Olia Basmanova
Надзвычайнае здарэнне адбылося зранку ў нядзелю з аўтобусам з дачнікамі пад Мінскам. Як піша tut.by са спасылкай на відавочцаў, каля восьмай-дзявятай гадзіны раніцы аўтобус, які вёз людзей, загарэўся каля Дубаўлянаў.
У Мінскім абласным упраўленні МНС пацвердзілі гэты факт. Ратавальнікі кажуць, што прычына здарэння пакуль невядомая. Па іх словах, загаранне адбылося ў маторным адсеку. Аднак кіроўца вельмі рана заўважыў узгаранне. Усе пасажыры, якіх была каля 20 чалавек, паспелі пакінуць аўтобус.