У Кіеве знайшлі мёртвым апазіцыйнага расійскага журналіста

Источник материала:  
28.08.2016 11:31 — Разное
У Кіеве знайшлі мёртвым апазіцыйнага расійскага журналіста

У Кіеве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыйнага журналіста Аляксандра Шчацініна. Як паведамляе ў Фэйсбуку рэсурс Кіеў аператыўны, труп журналіста знайшлі сябры на балконе яго кватэры на вуліцы Канстанцінаўскай, калі прыйшлі павіншаваць яго з днём народзінаў. Шчацінін сядзеў на крэсле з агнястрэльным раненнем у галаву, а пад крэслам ляжаў пісталет.

Асноўнай версіяй здарэння лічаць самазабойства, бо аднаму з блізкіх Аляксандр дасылаў электронны ліст, у якім паведамляў пра свой намер звесці рахункі з жыццём. Кіеўская паліцыя таксама інфармуе, што падчас агляду месца здарэння знайшлі стрэляную гільзу, траўматычны пісталет, магазіны да яго і перадсмяротную запіску. Смерць надышла прыкладна з 20.00 да 21.30 27 жніўня. Дзверы ў кватэры былі зачыненыя, абстаноўка ў памяшканні не парушаная.

54-гадовы Аляксандр Шчацінін некалькі год жыў у Кіеве і працаваў рэдактарам інтэрнэт-выдання. Ён перабраўся туды яшчэ да падзеяў у Крыме і на Данбасе, а пасля іх папрасіў украінскае грамадзянства. Меў украінскі пашпарт і быў афіцыйна прапісаны ў Кіеве.

←В Киеве найден мертвым российский журналист

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика