Яшчэ адна юная пара разбілася на матацыкле, гэтым разам у Баранавічах

Источник материала:  
26.08.2016 16:32 — Разное
Яшчэ адна юная пара разбілася на матацыкле, гэтым разам у Баранавічах
Фота: gaibrest.by

У Баранавічах здарылася дарожная аварыя, у якой пацярпеў 19-гадовы матацыкліст і яго 16-гадовая пасажырка. Гэта ўжо трэцяя аварыя такога кшталту, якую рэгіструюць у Беларусі на гэтым тыдні.

Позна ўвечары 25 жніўня жыхар Гомельскай вобласці ехаў у Савецкім праспекце ў Баранавічах на матацыкле “Ява 350”. На павароце налева на скрыжаванні з вуліцай Жукава хлопец на прапусціў аўтамабіль “БМВ Х3” пад кіраваннем 35-гадовага мясцовага жыхара, які ехаў насустрач.

У выніку сутыкнення матацыкліст і яго пасажырка, жыхарка Брэста, атрымалі пашкоджанні і трапілі ў лякарню. Абодва былі ў моташлемах, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

На гэтым тыдні падобныя аварыі здарыліся ў Полацкім раёне і ў Гомелі: у першым выпадку загінула пасажырка-школьніца, а юны байкер атрымаў цяжкія траўмы, у другім выпадку загінуў 18-гадовы байкер, а яго 14-гадовая пасажырка трапіла ў рэанімацыю.

←"Штадлер" получила первый заказ на трамваи "Метелица"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика