Міліцыя знайшла жанчыну, якая паведаміла пра бомбу ў судзе ў Мінску

Источник материала:  
26.08.2016 10:03 — Разное
Міліцыя знайшла жанчыну, якая паведаміла пра бомбу ў судзе ў Мінску
Фота: Еўрарадыё

Міліцыя знайшла жанчыну, якая паведаміла пра бомбу, нібыта, закладзеную ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Ёй аказалася 41-гадовая жыхарка вёскі Сетча Пухавіцкага раёна, якая нідзе не працуе, інфармуе прэс-служба МУС.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося раніцай 22 жніўня. Пасля тэлефанавання невядомай з Дома правасуддзя па вуліцы Сямашкі (у ім знаходзяцца суды трох раёнаў — Ленінскага, Кастрычніцкага і Партызанскага) эвакуявалі 250 чалавек, 23 з іх — абвінавачаныя па крымінальных справах (яны знаходзіліся пад вартай). Сапёры ў будынку выбуховага прыстасавання не знайшлі. Пасля гэтага здарэння міліцыя распаўсюдзіла фота і відэа жанчыны, якую падазравалі ў ілжывым паведамленні пра небяспеку.

←БАТЭ установил антирекорд средней посещаемости еврокубковых матчей с открытия "Борисов-Арены"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика