У Лунінцы на вуліцы знайшлі труп моцна збітай жанчыны
24.08.2016 10:24
—
Разное
У Лунінцы на вуліцы сёння ўначы знайшлі труп моцна збітай жанчыны. Судмедэкспертыза папярэдне вызначыла, што смерць наступіла ад тупой траўмы грудной клеткі, брушной поласці, пераломаў рэбраў, пашкоджанняў унутраных органаў і траўматычнага шоку.
Забітай было 36 гадоў, яна нідзе не працавала, паведамляе прэс-служба МУС.
Па падазрэнні ў забойстве затрымалі дваіх мясцовых жыхароў, мужчын 1983 і 1991 гадоў нараджэння. Мяркуецца, што жанчыну жорстка збілі падчас п’янай сваркі — пацярпелая і нападнікі разам выпівалі.