У Мінску шукаюць жанчыну, якая паведаміла пра бомбу ў Доме правасуддзя (фота)

Источник материала:  
23.08.2016 20:47 — Разное
У Мінску шукаюць жанчыну, якая паведаміла пра бомбу ў Доме правасуддзя (фота)
Фота: guvd.gov.by

У Мінску шукаюць жанчыну, якая раніцай 22 жніўня паведаміла пра бомбу ў Доме правасуддзя па вуліцы Сямашкі, у якім знаходзяцца суды трох раёнаў — Ленінскага, Кастрычніцкага і Партызанскага. Агулам былі эвакуяваныя 250 чалавек, 23 з іх — абвінавачаныя па крымінальных справах і знаходзіліся пад вартай, паведаміла прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Аксана Буцаева. На месцы працавалі сапёры і кінолагі, аднак ніякіх падазроных прадметаў не знайшлі.

Міліцыя з дапамогай камер відэаназірання высветліла, што на пульт дзяжурнага патэлефанавала жанчына, якой прыблізна 40-45 гадоў. Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы ўстанавіць яе асобу. Яны папярэджваюць, што за ілжывае паведамленне пра небяспеку прадугледжана крымінальная адказнасць.

←Житель Кобрина создал "национальный" дизайн автомобилей МВД и скорой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика