Трагедыя ў Барысаве: матацыкліст збіў жанчыну, памерлі абое
23.08.2016 11:18
—
Разное

Фота: "Типичный Борисов", vk.com
Трагічная аўтааварыя адбылася ўвечары 22 жніўня ў Барысаве. Прыкладна ў 21.30 на вуліцы Гагарына матацыкліст збіў жанчыну. На месца здарэння прыехала "хуткая", але і кіроўца, і пешаход памерлі па дарозе ў лякарню, піша onliner.by. Матацыклісту было 27 гадоў, жанчыне — 35.
У сацсетках відавочцы падзеяў распавялі, што ДТЗ адбылося на пешаходным пераходзе. Паведамляецца таксама, што матацыкліст ехаў без ахоўнай амуніцыі, пры падзенні з яго зваліўся шлем.