30 чалавек эвакуявалі з магілёўскага аўтавакзала
23.08.2016 10:25
—
Разное

Фота: wikimapia.org
22 жніўня дзяжурны магілёўскага аўтавакзала затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што на пасадачнай платформе аўтавакзала знаходзіцца безгаспадарная сумка.
На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. У яе ўвайшлі прадстаўнікі 13 разнастайных службаў, у тым ліку КДБ, сапёраў і міліцыі. Сапёрна-піратэхнічная група агледзела сумку і выбухованебяспечных прадметаў не знайшла, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.
На момант праверкі сумкі аўтавакзал прыпыніў сваю працу. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.