У ДТЗ у Полацкім раёне загінулі 19-гадовы матацыкліст і яго пасажырка-школьніца

Источник материала:  
22.08.2016 15:33 — Разное
У ДТЗ у Полацкім раёне загінулі 19-гадовы матацыкліст і яго пасажырка-школьніца

Страшнае ДТЗ, у якім загінулі 19-гадовы юнак і дзяўчына-школьніца, адбылося 20 жніўня ў Полацкім раёне. Каля 19.00 на 7-м кіламетры дарогі Полацк-Мёры-мяжа Латвіі кіроўца аўтамабіля "Аўдзі", 61-гадовы жыхар Полацкага раёна, пры павароце не саступіў дарогу матацыклісту, які рухаўся насустрач на вялікай хуткасці.

Матацыкл "Хонда" ўрэзаўся ў машыну. Ім кіраваў хлопец 1997 года нараджэння, яго пасажыркай была школьніца, вучаніца 11-класа. Абодвух даставілі ў лякарню ў цяжкім стане. Уначы дзяўчына сканала, не прыходзячы ў прытомнасць.

У прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкама адзначаюць, што хлопец і дзяўчына былі ў шлемах.

←Конкурс красоты Miss Union 2016 выиграла представительница Грузии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика