Знайшлася сям'я, якая знікла па дарозе з Мінска ў Расію
21.08.2016 21:33
—
Разное

Знайшлася сям'я Закаранаў, якую пошукава-выратавальны атрад "Анёл" напярэдадні абвясціў у вышук. Пра гэта атрад паведаміў у сацыяльных сетках. Падрабязнасцяў інцыдэнту не паведамляецца, адзначае БелаПАН. Заява пра знікненне пяці чалавек была пададзеная ў міліцыю 20 жніўня.
Раней з'яўлялася інфармацыя, што сям'я з трыма дзецьмі на аўтамабілі Volkswagen Сaddy выехала з Мінска на адпачынак у Расію. Пасля 17.00 Закараны мусілі перасячы мяжу з Расіяй. Пасля гэтага на сувязь з роднымі яны не выходзілі.