Праверку гібелі беларуса ў гарах вядзе Следчы камітэт Расіі

Источник материала:  
21.08.2016 16:58 — Разное
Праверку гібелі беларуса ў гарах вядзе Следчы камітэт Расіі
Фота з сацсетак

Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы заняўся праверкай з нагоды гібелі беларускага турыста непадалёк ад паселішча Булунгу Чегемского раёна.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 20 жніўня. 26-гадовы беларускі турыст сарваўся са скалаў.

Паводле папярэдніх звестак расійскіх следчых, наш суайчыннік займаўся ў гарах экстрэмальным відам спорту — бейсджампінгам, або скачкамі з парашутам са скалаў.

Папярэдняя версія — малады чалавек сарваўся са скалы пры пад'ёме на яе. Цела турыста 21 жніўня эвакуявалі на верталёце ратавальнікі.

 

←У Лунінецкім раёне мужчына спрабаваў забіць сябе з дапамогай газу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика