Мінчук захоўваў наркотыкі ў скрыні з-пад бульбы (фота)

Источник материала:  
18.08.2016 11:38 — Разное
Мінчук захоўваў наркотыкі ў скрыні з-пад бульбы (фота)
Фота: guvd.gov.by

У Мінску супрацоўнікі наркакантролю разам з байцамі АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі 26-гадовага мужчыну, якога падазраюць у распаўсюдзе марыхуаны і метамфетаміну.

Праваахоўнікі затрымалі хлопца падчас сустрэчы з 30-гадовым прыяцелем, які мусіў перадаць чарговую порцыю наркотыку. Аднак міліцыянты ведалі пра планы сябрукоў і перашкодзілі ім, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.

Пры асабістым доглядзе ў 26-гадовага мінчука знайшлі скруткі з марыхуанай і метамфетамінам. Ён заявіў, што гэтыя наркотыкі ён знайшоў. Аднак дома ў яго выявілі яшчэ партыю наркотыкаў — яны былі схаваныя ў пад'ездзе ў скрыні з-пад бульбы. У кватэры ў хлопца знайшлі фасовачныя шалі.

Як паведамляецца, сам мінчук на працягу года таксама ўжываў наркотыкі. Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

←«Альфа-банк» прокомментировал хакерскую атаку: это была попытка мошеннической инкассации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика