У Гродне гарэў інтэрнат, эвакуяваныя 50 чалавек
17.08.2016 10:22
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У Гродне на бульвары Ленінскага камсамола гарэў інтэрнат. Здарэнне адбылося пасля 10-й гадзіны раніцы 16 жніўня. Узгаранне пачалося ў адным з блокаў на шостым паверсе. Як інфармуе прэс-служба МНС, 50 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей самастойна выйшлі з будынка (спрацавала пажарная сігналізацыя). Пацярпелых няма.
Адзначаецца, што прычынай здарэння магло быць дзіцячае свавольства з агнём. У той момант дома знаходзіліся бацька з 4-гадовым сынам, а маці была на агульнай кухні. У пакоі загарэліся пасцельныя прыналежнасці. Агонь паспеў пашкодзіць у ім маёмасць.