У Мінску пад цягніком загінула жанчына, якая сядзела на рэйках
16.08.2016 10:48
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Мінску пад цягніком загінула жанчына, якая сядзела на рэйках. Яе пераехаў таварны цягнік. Здарэнне адбылося позна ўвечары на станцыі "Мінск-Усходні".
Як паведаміў сайту sputnik.by прадстаўнік прэс-службы МУС Аляксандр Марчанка, машыніст заўважыў жанчыну і выкарыстаў экстраннае тармажэнне. Аднак пазбегнуць наезду не ўдалося. Па факце трагічнага здарэння праводзіцца праверка.