У Пружанскім раёне сутыкнуліся фура і легкавік, адзін кіроўца загінуў
16.08.2016 08:35
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by
У Пружанскім раёне сутыкнуліся фура "Івека" і аўтамабіль "Фіят Пунта". Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося позна ўвечары 15 жніўня каля вёскі Шэйпічы на 110-м кіламетры трасы "Гродна — Ружаны — Івацэвічы", інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці.
На месца прыязджалі ратавальнікі, якія вызвалілі з салона разбітага легкавіка 33-гадовага кіроўцу. Яго перадалі медыкам, але па дарозе ў бальніцу мужчына памёр. Пра прычыну ДТЗ пакуль нічога не паведамляецца.