Каля Гродна знайшлі забітага таксіста

Источник материала:  
15.08.2016 16:15 — Разное
Каля Гродна знайшлі забітага таксіста
Здымак з архіву.

Каля Гродна знайшлі забітага таксіста. 33-гадовы мужчына не вярнуўся са змены ў ноч на нядзелю. Учора жонка зніклага звярнулася ў міліцыю. У той жа дзень аўтамабіль таксіста Volkswagen Sharan знайшлі каля вёскі Капцёўка.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, аператыўнікі высветлілі маршрут, па якім рухалася таксоўка, а таксама тое, што ў мікрараёне Фолюш яе кіроўца падабраў дваіх маладых хлопцаў (абодвум крыху больш за 20 гадоў). Разам з імі таксіст паехаў за горад. Труп мужчыны знайшлі на полі каля вёскі Гібулічы. Мяркуецца, што пасажыры забілі таксіста з-за дзённай выручкі. Падазраваныя ўжо затрыманыя.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч паведаміў, што па факце забойства распачатая крымінальная справа.

←Индийский студент построил "сверхсильный" костюм Железного человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика