У Століне асудзілі хуліганаў, якія спрабавалі падмануць кававы апарат

Источник материала:  
12.08.2016 18:56 — Разное
У Століне асудзілі хуліганаў, якія спрабавалі падмануць кававы апарат

Двое 23-гадовых беспрацоўных асуджаныя ў Століне за тое, што разбілі кавава апарат, які належаў індывідуальнаму прадпрымальніку. Гісторыя здарылася глыбокай ноччу 24 красавіка: двое хлопцаў на добрым падпітку захацелі выпіць кавы з аўтамата, усталяванага каля гандлёвага павільёна, але былі не гатовыя плаціць за гэта грошы. Маладыя людзі бачылі ў інтэрнэце спосаб падмануць кававы апарат і атрымаць напой бясплатна.

У рэальным жыцці нумар не прайшоў: хлопцы не атрымалі ні кавы, ні ўкладзенай у прыймальнік купюры. Гэта іх раззлавала, і яны пачалі біць па апараце нагамі. Машына ўпала і пашкодзілася да такога стану, што не падлягала рамонту.

Суд ацаніў гэтую прыгоду як хуліганства і наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці з нанясеннем шкоды ў буйным памеры. Аднаго з хлопцаў, які не меў судзімасцяў, асудзілі на тры гады хіміі, другога, з крымінальным мінулым, — на 3 гады і 4 месяцы калоніі агульнага рэжыму.

Апроч таго, аматары бясплатнай кавы павінны будуць выплаціць індывідуальнаму прадпрымальніку, якому належаў кававы апарат, кампенсацыю ў памеры 7 350 дэнамінаваных рублёў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на пракуратуру Брэсцкай вобласці.

←Седьмой день белорусов в Рио: чуть-чуть не считается…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика