Каля Чэрвеня сутыкнуліся грузавік і трактар, кіроўцы шпіталізаваныя (фота)
12.08.2016 12:00
—
Разное

Фота: МНС
Каля Чэрвеня сутыкнуліся грузавік "Івека" і трактар, кіроўцы шпіталізаваныя. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 11 жніўня на 86-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Магілёў".
Як інфармуе прэс-служба МНС, кіроўцу грузавіка ратавальнікі вызвалілі з разбітай кабіны з дапамогай спецінструмента. Яго шпіталізавалі. Шпіталізавалі і трактарыста, у якога чэрапна-мазгавая траўма.