Беларусу з-за мяжы даслалі поштай глушыцель для аўтамата Калашнікава (фота)
11.08.2016 19:09
—
Разное
Фота: Мытны камітэт
Незвычайную пасылку, дасланую з Украіны, заўважылі супрацоўнікі мытні аэрапорта "Мінск-2". Як паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта, праз мяжу перасылалі глушыцель для бясшумнай беспалымянай стральбы з аўтамата Калашнікава. Адрасатам быў пазначаны жыхар Брэстчыны.
Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па факце незаконнага перамяшчэння праз мяжу кампанентаў наразной агнястрэльнай зброі.
У кватэры ў 20-гадовага хлопца мытнікі разам з міліцыянтамі правялі ператрус. Там яны выявілі склад ваеннай амуніцыі. Малады чалавек захоўваў дома складовыя часткі да зброі, муляжы гранат Ф-1, навучальныя патроны, дымавыя шашкі, нажы, часткі абмундзіравання.