У Бярозаўскім раёне легкавік з’ехаў у кювет і знёс слуп ЛЭП (фота)

Источник материала:  
10.08.2016 14:24 — Разное
У Бярозаўскім раёне легкавік з’ехаў у кювет і знёс слуп ЛЭП (фота)
Фота: gaibrest.by

У Бярозаўскім раёне легкавік з’ехаў у кювет і знёс слуп ЛЭП. Здарэнне адбылося 10 жніўня каля 5-й гадзіны раніцы.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 20-гадовы кіроўца аўтамабіля “Опель” рухаўся па вуліцы Першамайскай у вёсцы Мар’янава. На закругленні аўтадарогі налева ён не абраў бяспечную хуткасць для руху, таму не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет, дзе літаральна знёс апору лініі электраперадач. Пасля гэтага “Опель” перакуліўся.

Нягледзячы на моцны ўдар кіроўца, які быў прышпілены рэменем бяспекі, цудам застаўся жывы. З рознымі траўмамі ён быў шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Бярозаўскай ЦРБ. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў цвярозы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←Банк развития приобретет активы Белинвестбанка по кредитам «Белагросервису»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика