У Баранавічах рыбак патануў у тэхнічным вадаёме каля Лядовага палацу

Источник материала:  
10.08.2016 13:29 — Разное
У Баранавічах рыбак патануў у тэхнічным вадаёме каля Лядовага палацу

Пяцідзесяцігадовы жыхар Баранавічаў патануў пачас рыталкі ў тэхнічным вадаёме каля Лядовага палацу. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкі абласны савет АСВОДа, няшчасны выпадак адбыўся каля сёмай вечара 9 жніўня. У той час на беразе пажарнага вадаёма рыбачыла некалькі чалавек.

Відавочцы распавялі, што у аднаго з рыбакоў паправок заблытаўся ў водарасцях і ён палез у ваду, каб яго дастаць. Астатнія рыбакі былі занятыя сваімі справамі і не адразу заўважылі адсутнасць свайго прыяцеля. Затым яны спахапіліся, сталі яго зваць, а потым выклікалі выратавальнікаў.

Прыкладна ў 20.20 вадалазы паднялі на паверхню цела рыбака. Мяркуецца, што мужчына аступіўся і захлынуўся. Глыбіня вадаёму дасягае 3 метраў, бераг гліністы і коўзкі.

Усяго з пачатку года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці патанула 54 чалавекі, у тым ліку 7 непаўналетніх. 21 чалавек уратаваны, з іх двое дзяцей.

 

←Новые договора "долевки": плати по графику, соглашайся молча, получи нечто, преврати в квартиру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика