Гамяльчанін прызнаўся ў забойстве праз чатыры месяцы

Источник материала:  
10.08.2016 09:49 — Разное
Гамяльчанін прызнаўся ў забойстве праз чатыры месяцы

Беспрацоўны жыхар Гомеля прыйшоў у міліцыю з яўкай з павіннай і прызнаўся ў здзейсненым забойстве. 29-гадовы мужчына паведаміў, што 5 красавіка ў вёсцы Ельніца пад Мінскам падчас сваркі забіў малатком 30-гадовага беспрацоўнага жыхара аграгарадка Гальшаны Ашмянскага раёна. Забітага шукалі з 8 красавіка, але безвынікова.

Каб схаваць сваё злачынства, гамяльчанін вывез труп на вазку і закапаў у полі. Цела знойдзенае ў пазначаным месцы, падазраванага затрымалі, паведамляе прэс-служба МУС.

Яшчэ два забойствы трапілі ў крымінальную хроніку апошніх сутак — яны адбыліся ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Позна ўвечары 9 жніўня ў кватэры аднаго з дамоў знайшлі труп 64-гадовай пенсіянеркі і яе 40-гадовага сына. Паводле папярэдняй версіі, двайное забойства здзейсніў беспрацоўны сужыцель гаспадыні, 1958 года нараджэння. Трагедыя адбылася падчас п’янай сваркі. Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы.

←Тренер Никиты Циркуна: сложно представить белоруса, стоящего на волне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика