Справа Максіма Суботкіна перададзеная ў суд

Источник материала:  
09.08.2016 11:29 — Разное
Справа Максіма Суботкіна перададзеная ў суд
Фота: by.tribuna.com

27 ліпеня пракуратура адправіла ў суд для разгляду справу былога гендырэктара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Максіма Суботкіна, піша спартовы сайт by.tribuna.com.

У якім судзе будзе разглядацца справа, пакуль не ведома. Спярша Генпракуратура накіравала дакументы ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, аднак адтуль справу перанакіравалі ў Мінскі гарадскі суд. Там паведамілі, што неўзабаве справу перанакіруюць у суд Першамайскага раёна Мінска.

Пачатак слуханняў павінен быць прызначаны на працягу месяца з дня перадачы справы ў суд.

Былога гендырэктара хакейнага "Дынама" Максіма Суботкіна затрымалі ў ліпені 2015 года. Яго вінавацяць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі; перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў; крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Паведамлялася, што Суботкін кампенсаваў шкоду ў памеры 2,3 млрд рублёў ("старых"), а таксама напісаў прашэнне аб памілаванні на імя кіраўніка краіны.

Следчыя аб'ядноўвалі ў адну справы Суботкіна і Уладзіміра Беражкова, былога генменеджара клуба. Справу супраць Беражкова некалькі тыдняў таму спынілі, бо ён таксама кампенсаваў прычыненую клубу шкоду.

←Голосуем за главного усача Минска на "A-fest"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика