У Беларусь з Расіі па Дняпры прынесла дохлую рыбу (фота)
09.08.2016 10:24
—
Разное

Фота: gosinspekciya.gov.by
У Дняпры на тэрыторыі Дубровенскага раёна Віцебшчыны выявілі загінулую рыбу. Дзяржінспектары Аршанскай міжраённай інспекцыі атрымалі паведамленне на "тэлефон даверу" і абследавалі ўчастак ракі ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй да Дуброўна. Як паведамляе сайт Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, загінулая рыба прынесеная з боку Расіі.
Спецыялісты ўзялі пробы вады ў розных кропках па цячэнні Дняпра. Паводле іх звестак, утрыманне кіслароду ў вадзе ў некалькі разоў ніжэйшае за норму. Ці ёсць у вадзе забруджвальныя рэчывы, стане вядома пасля правядзення ўсіх аналізаў.