Мінчук абгарэў у сваёй кватэры пры ўспышцы газу (фота)

Источник материала:  
08.08.2016 13:18 — Разное
Мінчук абгарэў у сваёй кватэры пры ўспышцы газу (фота)
Фота: mchs.gov.by

Нядзельная раніца 7 жніўня стала нешчаслівай для мінчука, які жыве ў шматкватэрным доме на вуліцы Славінскага.

Пра надзвычайнае здарэнне ў яго кватэры ратавальнікі даведаліся ад медыкаў з гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Як адзначае прэс-служба МНС, на месцы выкліку пажарнікі не пабачылі нічога надзвычайнага.

Аднак у самой кватэры, як выявілася, адбылася ўспышка газа-паветранай сумесі з 5-літровага газавага балона. Пры ўспышцы гаспадар кватэры атрымаў апёкі галавы, шыі, тулава першай-трэцяй ступеняў. Плошча апёкаў склала 60% плошчы цела, прычым 40% — глыбокія апёкі. Мужчыну шпіталізавалі ў лякарню.

Дарэчы, падчас здарэння ў суседнім пакоі была жонка гаспадара, але яна не пацярпела.

Эксперты высвятляюць прычыну здарэння. Пакуль што разглядаецца версія, што прычынай стала парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.

Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт.

 

←2015 год стал самым кризисным для машиностроения за всю историю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика