Фотафакт: у Беларусі ва ўкраінца забралі 13 тысяч вясельных аксесуараў

Источник материала:  
02.08.2016 20:22 — Разное
Фотафакт: у Беларусі ва ўкраінца забралі 13 тысяч вясельных аксесуараў
Фота: brest.customs.gov.by

У Беларусі ва ўкраінца забралі 13 тысяч адзінак вясельных аксесуараў на агульную суму 40 тысяч беларускіх рублёў. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Макраны". 33-гадовы жыхар Валынскай вобласці ехаў на "Вольва", свой тавар ён не дэклараваў. Падчас дагляду ў аўтамабілі знайшлі 34 наймення прадметаў, прызначаных для выкарыстання падчас правядзення вяселляў. Гэта — сукенкі, ручнікі, абрусы, карункавыя хусткі, ўпрыгажэнні на капот аўтамабіля, дэкаратыўныя кветкі і стужкі з надпісамі.

Лёс вясельных аксесуараў вырашыць суд. Украінцу пагражае штраф і магчымая канфіскацыя тавару, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.

←В Мозыре лоб в лоб столкнулись Lancia и Mercedes: один человек погиб, двое - пострадали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика