Падрабязнасці віцебскага здарэння: дзіця вывалілася праз маскітную сетку

Источник материала:  
02.08.2016 13:35 — Разное
Падрабязнасці віцебскага здарэння: дзіця вывалілася праз маскітную сетку
Фота: БЕЛТА

У Віцебску лекары змагаюцца за жыццё двухгадовага дзіцяці, якое звалілася з сёмага паверха. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц. Сам хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі.

Як распавядала Еўрарадыё, увечары 1 жніўня хлопчык зваліўся з акна кватэры, у якой ён жыве, але застаўся жывым.  

Па словах Казючыца, прычынай няшчасця стала бестурботнасць бацькоў. Яны паставілі дзіцячы ложак каля акна. Хлопчык залез на прываконне і абапёрся на маскітную сетку.

Дома ў гэты час дома з дарослых заставалася толькі бабуля. Яна пайшла з унукам у ванны пакой. Але пакуль бабуля займалася справамі, дзіця цішком сышло ў пакой. Калі яна заўважыла знікненне дзіцяці, хлопчык ужо зваліўся з акна на газон.

Першамайскі РАУС Віцебска праводзіць праверку па гэтым здарэнні.

←Первый фестиваль "Путь викингов" пройдет в Парке истории Сула

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика