Пад Івацэвічамі патануў 15-гадовы выхаванец дзіцячага дома

Источник материала:  
02.08.2016 07:38 — Разное
Пад Івацэвічамі патануў 15-гадовы выхаванец дзіцячага дома
Фота: sk.gov.by

Івацэвіцкія следчыя высвятляюць абставіны здарэння, пры якім патануў 15-гадовы выхаванец дзіцячага дома.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта, інцыдэнт адбыўся 31 ліпеня каля 15-й гадзіны. Дзевяць выхаванцаў Быценьскага дзіцячага дома ў Івацэвіцкім раёне самавольна пайшлі купацца на рэчку Шчару. 15-гадовы хлопец не ўмеў плаваць, але, балуючыся з аднагодкай апынуўся на глыбокім месцы. Абое пачалі тануць. Адзін з астатніх хлопцаў здолеў выратаваць дзяўчыну, а падлетка выратаваць не ўдалося.

Дзеці паведамілі пра здарэнне выхавальніцы якая шукала іх. Жанчына ведала, што яны хацелі пайсці на рэчку, але не дазваляла ім гэта рабіць.

Цела патанулага хлопца баранавіцкія вадалазы знайшлі 1 жніўня.

Следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Яны апытваюць выхаванцаў і службовыя асобаў дзіцячага дома, забралі адпаведную дакументацыю. Па выніках разгляду следчыя дадуць прававую ацэнку дзеянням выхавацелькі і кіраўніка дзіцячага дома.

←Беларусь производит все больше кожи и все меньше обуви

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика