У Драгічынскім раёне МАЗам насмерць збіла 5-гадовага хлопчыка (фота)

Источник материала:  
30.07.2016 15:56 — Разное
У Драгічынскім раёне МАЗам насмерць збіла 5-гадовага хлопчыка (фота)
Фота: Следчы камітэт

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце гібелі 5-гадовага хлопчыка ў ДТЗ у Драгічынскім раёне. 29 ліпеня прыкладна ў 14.30 у вёсцы Імянін аўтамабіль МАЗ збіў ровар пад кіраваннем 13-гадовай дзяўчынкі. У момант здарэння яна перасякала вуліцу з другараднай дарогі і рухалася злева направа па хадзе руху грузавіка. На раме ровара быў яе маленькі брат, які сканаў на месцы ад атрыманых траўмаў. Дзяўчынка з пераломам костак таза і правай галёнкі дастаўленая ў лякарню, паведамляе прэс-служба ўпраўлення СК па Брэсцкай вобласці.

Крымінальная справа па факце аварыі распачатая паводле ч.2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека). У рамках расследавання праводзяцца неабходныя экспертызы для высвятлення ўсіх абставінаў здарэнення. За рулём МАЗа быў 59-гадовы жыхар вёскі Віры Драгічынскага раёна, ён быў цвярозым.

У Драгічынскім раёне МАЗам насмерць збіла 5-гадовага хлопчыка (фота)

У Драгічынскім раёне МАЗам насмерць збіла 5-гадовага хлопчыка (фота)

У Драгічынскім раёне МАЗам насмерць збіла 5-гадовага хлопчыка (фота)

←Белорус сыграл Иисуса во время Крестного хода с участием Папы Римского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика