Вахцёрка музычнага каледжа ў Мінску выкінулася ў акно
28.07.2016 17:37
—
Разное
Фота: sputnik.by
Трагічнае здарэнне адбылося сёння ў Рэспубліканскім музычным каледжы. Сёння зранку ў двары гэтай навучальнай установы знайшлі цела вахцёркі, перадае БЕЛТА словы афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксея Клімовіча.
Праверку па факце смерці праводзіць Цэнтральны горада Мінска раённы аддзел Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына выпала з акна. Тэлеканал СТВ удакладняе, што папярэдняй версіяй называюць самагубства.