Цэнтр Мінска заставаўся без току дзве гадзіны

Источник материала:  
28.07.2016 15:22 — Разное
Цэнтр Мінска заставаўся без току дзве гадзіны
Фота: tut.by

Амаль дзве гадзіны ў цэнтры Мінску не было электрычнасці. У каментары БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства РУП "Мінскэнерга" Юрый Мішук паведаміў, што святла не было ў раёне вуліц Пуліхава, Азгура, а таксама на ўчастку вуліц Свярдлова — Леніна. У гэтым раёне прыкладна ў 12.20 адбылося адключэнне двух участкаў электрасетак магутнасцю 6 кВ.

Паведамляецца, што ў цэнтры сталіцы не працавалі светлафоры. Гэта прывяло да ДТЗ, напрыклад, на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна.

Спецыялісты ў 13.30 паведамілі, што ўдалося аднавіць падачу электрычнасці спажыўцам па вуліцах Пуліхава, Азгура, часткова Леніна. У 14.30 энергетыкі паведамілі пра поўнае аднаўленне электразабеспячэння ў цэнтры сталіцы.

Мішук распавёў, што прычынай аварыі сталі рамонтныя работы, якія вяло прадпрыемства "Мінскрамбуд".

←Под Минском на московской трассе - масштабная авария: женщина погибла, еще одна пострадала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика