У Гродне абваліўся парапет з даху жылога дома і разбурыў балкон (фота)
27.07.2016 15:40
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Гродне з даху жылога двухпавярховага дома абвалілася парапетная пліта з агараджэння і разбурыла балкон. Пра гэта БЕЛТА паведамілі відавочцы здарэння.
Аварыя адбылася на вуліцы Пралетарскай. Цяпер камунальнікі і МНС высвятляюць прычыны здарэння.
Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.