Жыхарам Брэста аднавілі падачу электрычнасці

Источник материала:  
27.07.2016 13:57 — Разное
Жыхарам Брэста аднавілі падачу электрычнасці
Фота: drive2.ru

Энергетыкі аднавілі падачу электраэнергіі ў цэнтральную частку Брэста, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на РУП "Брэстэнерга".

Як паведамляла Еўрарадыё, аварыя ў Брэсце адбылася каля 8-й гадзіны раніцы. Прычынай аварыі стала пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ на падстанцыі "Усходняя". Без электрычнасці засталіся жылыя дамы, крамы, а таксама некаторыя адміністрацыйныя будынкі па вуліцах Карбышава, Гогаля, Пушкінскай, бульвары Касманаўтаў, праспекце Машэрава.

Аднавіць падачу электраэнергіі спецыялістам удалося праз тры гадзіны. На "Брэстэнерга" кажуць, што электрычнасць ёсць ужо ва ўсіх спажыўцоў.

←Пенсионерку в Белоозерске сбил 22-летний водитель, у которого забрали права за пьяную езду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика