Жыхар Віцебска захоўваў дома больш за 20 кілаграмаў марыхуаны
Жыхар Віцебска захоўваў дома больш за 20 кілаграмаў марыхуаны. Буйную партыю высушанай "травы" знайшлі ў кватэры затрыманага, а таксама на тэрыторыі дачнага дома. Схаваныя наркотыкі былі ў некалькіх спецыяльна абсталяваных тайніках. Вядома, што вырошчваў марыхуану мужчына самастойна. Пад плантацыі выбіраў закінутыя зямельныя ўчасткі ў Віцебскім раёне. Частка ўраджаю расла ў лесе. Акрамя марыхуаны, у доме знайшлі курыльныя трубкі, шалі і ўпаковачныя пакеты, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
"Затрыманы растлумачыў, што вырошчваў асабіста для сябе. Нягледзячы на вялікія аб'ёмы, растлумачыў, што з'яўляецца наркаманам са значным стажам ўжывання наркотыкаў. Факт захоўвання ён прызнае, але факт вырошчвання і захоўвання з мэтай збыту адмаўляе. Праводзяцца мерапрыемствы па зборы доказаў пра яго дачыненне да збыту наркатычных сродкаў", ― гавораць міліцыянты.
Па факце злачынства ўзбуджана крымінальная справа. Артыкул прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.