У Мінску ратавальнікі даставалі змяю з салона аўто (фота)
25.07.2016 10:50
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Увечары 24 ліпеня мінскія ратавальнікі атрымалі павеадмленне ад усхваляванага кіроўцы. Мужчына паведаміў, што ў салон яго "Фальксваген Гольфа" забралася змяя. Мінчук не рызыкнуў сам разабрацца са змяёй, таму звярнуўся да ратавальнікаў, інфармуе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Ратавальнікі аператыўна прыбылі на выклік на вуліцу Ежы Гедройца. Пры дапамозе адмысловага абсталявання яны дасталі змяю з салона аўто. Прычынай трывогі выявіўся звычайны вуж.