Дзевяцігадовы кобрынец трапіў у лякарню з-за ліхача на "Мэрсэдэсе" (фота)

Источник материала:  
25.07.2016 10:33 — Разное
Дзевяцігадовы кобрынец трапіў у лякарню з-за ліхача на "Мэрсэдэсе" (фота)
Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці

Дзевяцігадовы школьнік пацярпеў падчас ДТЗ у Кобрыне, паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ.

Здарэнне адбылося 23 ліпеня на адной з цэнтральных вуліц горада — Савецкай. Паводле інфармацыі ДАІ, вінаваўцам аварыі стаў 30-гадовы жыхар Кобрына, які кіраваў "Мэрсэдэсам". Ён паехаў на забараняльны сігнал светлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем "Рэно". Пры аўтааварыі траўмы атрымаў дзевяцігадовы хлопчык, які ехаў пасажырам у "Рэно".

У дзіцяці дыягнаставалі пералом левага сцягна і шматлікія ўдары цела. Хлопчыка шпіталізавалі ў Кобрынскую цэнтральную раённую лякарню. Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што ад большых траўмаў хлопчыка выратавала тое, што ён ехаў у дзіцячым крэсле.

Па факце ДТЗ вядзецца праверка.

←Что-то грядет: первый трейлер четвертого сезона "Шерлока"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика