Пад Лунінцам лакаматыў урэзаўся ў МАЗ з прычэпам (фота)

Источник материала:  
25.07.2016 08:20 — Разное
Пад Лунінцам лакаматыў урэзаўся ў МАЗ з прычэпам (фота)
Фота: media-polesye.by

Каля 17-й гадзіны 24 ліпеня ў Лунінецкім раёне на чыгуначным пераездзе ў МАЗ з прычэпам урэзаўся лакаматыў. ДТЗ адбылося на чыгуначным пераездзе дарогі Бастынь — Вялута, піша media-polesye.by.

МАЗ перавозіў каля 20 тон збожжа. Падчас перасячэння дарожнага палатна ў грузавіку адмовілі тармазы.

Па словах інспектара ДПС Андрэя Ярмушэвіча, лакаматыў, які рухаўся без прычэпных вагонаў, урэзаўся акурат у месца счэпкі грузавіка з прычэпам. Ад удару машыну з кіроўцам у кабіне выкінула па адзін бок чыгуначнага пераезду, а прычэп перакуліўся на другі бок ад лакаматыва і перагарадзіў другую каляіну.

У ДАІ падкрэслілі, што прычэп выкарыстоўваўся без праходжання тэхнічнага агляду.

Аварыя паўплывала на графік руху цягнікоў. Дызель-цягнік Лунінец-Баранавічы адправіўся ў дарогу са спазненнем на 35 хвілін. А дызель-цягнік з Баранавічаў у Лунінец спазніўся на 20 хвілін.

←В Могилеве коммерческими стали почти 4,5 тысячи так и не приватизированных квартир

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика