У Мінску пахавалі Паўла Шарамета (фотарэпартаж)

Источник материала:  
23.07.2016 16:15 — Разное
У Мінску пахавалі Паўла Шарамета (фотарэпартаж)

У Мінску пахавалі журналіста Паўла Шарамета. Пахаванню папярэднічала цырымонія развітання, якая адбылася ў Храме Усіх святых — сюды прыйшло каля тысячы чалавек. Гэта былі сябры, калегі загінулага журналіста, а таксама палітычныя і грамадскія дзеячы з Беларусі, Расіі і Украіны. На развітанне прыходзілі і замежныя дыпламаты. Сярод вянкоў быў вянок ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пасля завяршэння цырымоніі натоўп праводзіў труну з целам журналіста гучнымі і працяглымі апладысментамі. Пахаванне прайшло на Усходніх могілках.

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў цэнтры Кіева — аўтамабіль, у якім ён ехаў, быў узарваны. Паводле следства, асноўным матывам гэтага забойства была прафесійная дзейнасць журналіста.

Шарамет нарадзіўся і вырас у Беларусі, тут пачынаў сваю журналісцкую кар’еру — быў адным са стваральнікаў “Белорусской деловой газеты”, працаваў у карпункце расійскага тэлеканала ОРТ у Мінску. У 1997 годзе быў асуджаны беларускімі ўладамі за падрыхтоўку рэпартажа з беларуска-літоўскай мяжы, у якой паказаў, што яна фактычна не ахоўваецца, што вылікала вялікі скандал.

Пазней перабраўся ў Маскву і атрымаў расійскае грамадзянства, з-за чаго быў пазбаўлены беларускага пашпарту. У апошнія пяць гадоў жыў і працаваў у Кіеве.

←Украинские полицейские сообщили основную версию убийства Павла Шеремета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика