У Бабруйску на пажары ў прыватным доме загінуў чалавек (фота)
23.07.2016 14:43
—
Разное
Фота: МНС
Двухкватэрны жылы дом у Бабруйску гарэў сёння ўначы. Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС у 2.55. У агні загінуў гаспадар кватэры №2, пенсіянер 1960 года нараджэння.
Пажарныя выратавалі яго жонку (1958 года нараджэння, пенсіянерка) і беспрацоўнага сына (1982 года нараджэння). Абодва моцна абгарэлі: у маці апёкі 90% цела, у сына — 60%. Падчас здарэння яны былі ў стане алкагольнага ап’янення. Пацярпелыя шпіталізаваныя ў Бабруйскую лякарню хуткай дапамогі.
У кватэры №2 агнём пашкоджаная маёмасць і перакрыцце. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні з боку загінулага гаспадара, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.