МЗС Беларусі адсочвае сітуацыю вакол стральбы ў Мюнхене
Супрацоўнікі генеральнага консульства Беларусі ў Мюнхене дзяжураць на працоўных месцах і падтрымліваюць сувязь з мясцовымі ўладамі. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка. Гэта звязана з інцыдэнтам са стральбой у гандлёвым цэнтры “Алімпія”, у выніку якога, паводле новых дадзеных, загінула 10 чалавек. Колькасць ахвяраў можа павялічыцца, бо сярод параненых ёсць людіз ў крытычным стане.
Мірончык паведаміў, што беларускія дыпламаты падтрымліваюць сувязь ў мюнхенскімі ўладамі і паліцыяй, якія займаюцца ідэнтыфікацыяй ахвяраў і пацярпелых. Афіцыйнай інфармацыі наконт беларускіх грамадзян на дадзены момант няма.
Беларусы, чые сваякі і блізкія знаходзяцца ў Мюнхене і не выходзяць на сувязь, могуць паведаміць пра гэта ў генконсульства для дадатковай праверкі. Тэлефон у Мюнхене: 089 / 649 570 319 (312); мабільны: + 491 769 879 31 75.