У Ганцавіцкім раёне маланка спаліла яшчэ адзін вясковы дом
22.07.2016 08:58
—
Разное

У вёсцы Гута Ганцавіцкага раёна маланка спаліла жылы дом, які належаў пенсіянеру 1938 года нараджэння. Здарэнне адбылося раніцай 21 ліпеня. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць у доме, а таксама спаліў дах драўлянай гаспадарчай пабудовы, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
Удары разраду маланкі сталі сёлета даволі распаўсюджанымі прычынамі пажараў у вясковых дамах і іншых здарэнняў. Напрыклад, на мінулым тыдні ад стыхіі пацярпела царква пад Скідалем, а ў Рагачоўскім раёне разрад трапіў у 9-гадовага хлопчыка.