БАЖ абвясціў збор сродкаў для сям’і Паўла Шарамета

Источник материала:  
21.07.2016 12:34 — Разное
БАЖ абвясціў збор сродкаў для сям’і Паўла Шарамета

Загінулы ў Кіеве журналіст Павел Шарамет будзе пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках у суботу, 23 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на родных забітага журналіста, якія займаюцца арганізацыяй пахавання.

Раней паведамлялася, што развітанне ў Паўлам Шараметам у Кіеве пройдзе ў пятніцу, а пасля яго цела самалётам даставяць у Беларусь. У суботу па ім адслужаць імшу ў праваслаўным храме ў Доме міласэрнасці па вуліцы Францыска Скарыны.        

У суботу імша па загінулым журналіста мае адбыцца ў праваслаўным храме ў Доме міласэрнасці на вуліцы Францыска Скарыны. Пасля гэтага пахавальная працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе Шарамета пахаваюць побач з бацькам.

Пры гэтым родныя папярэджваюць, што ўсе падзеі будуць залежаць ад часу выдачы цела ўкраінскімі ўладамі, і таму інфармацыя можа змяніцца.

Тым часам БАЖ распачаў збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета: гэта будзе адбывацца ў чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Мінск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

←Могилевский бизнесмен не уплатил 5 миллиардов рублей налогов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика