Следства распрацоўвае 6 версіяў забойства Паўла Шарамета

Источник материала:  
21.07.2016 06:44 — Разное
Следства распрацоўвае 6 версіяў забойства Паўла Шарамета

Следства разглядае ўжо шэсць версіяў забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “112 Україна” заявіў дарадца кіраўніка СБУ Юрый Тандзіт. Ён назваў чатыры асноўныя версіі, аднак на думку следства матывам жорсткага злачынства магла стаць спецаперацыя супраць дзяржбяспекі Украіны.

Тандзіт не выключае, што будуць таксама “іншыя навіны, якія, на жаль, будуць толькі намагацца выкарыстоўваць для таго, каб паказаць, што ва Украіне няма ўлады, што сілавікі не кантралююць сітуацыю”.

Раней паведамлялася, што разглядаецца чатыры асноўныя версіі: прафесійная дзейнасць, непрыязныя адносіны і асабістыя матывы, расійскі след (дэстабілізацыя сітуацыі), замах на кіраўніцу “Украінскай праўды” Алену Прытулу.

Нагадаем, вядомы журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху ў яго машыне. У 7.40 Шарамет ад’ехаў ад дома па вуліцы Франка, 12 і даехаў да скрыжавання. У той момант пад сядзеннем кіроўцы спрацавала выбуховае прыстасаванне: пачуўся хлапок і машына загарэлася.

←В США уволили журналиста за вопрос о беременности теннисистки Азаренко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика