З’явілася жорсткае відэа, як жыхары Кіева спрабуюць выратаваць Паўла Шарамета

Источник материала:  
20.07.2016 12:19 — Разное
З’явілася жорсткае відэа, як жыхары Кіева спрабуюць выратаваць Паўла Шарамета

У інтэрнэце апублікаванае відэа, на якім бачна, як жыхары Кіева яшчэ да прыезду медыкаў спрабуюць выратаваць Паўла Шарамета. Вядомага журналіста дастаюць з машыны, якая працягвае дыміцца і гарэць, і спрабуюць аказаць першую дапамогу. Неўзабаве з’яўляюцца медыкі, якія забіраюць Шарамета.

Нагадаем, вядомы журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет быў забіты сёння ў Кіеве ў выніку выбуху ў яго машыне. Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, у машыне спрацавала выбуховае прыстасаванне. У 7.40 Шарамет ад’ехаў ад дома па вуліцы Франка, 12 і даехаў да скрыжавання. У той момант пад сядзеннем кіроўцы спрацавала выбуховае прыстасаванне: пачуўся хлапок і машына загарэлася.

←Скончался режиссер «Красотки»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика