У Баранавічах 16-гадовая дзяўчына правалілася ў шахту ліфта з вышыні 4 паверха

Источник материала:  
18.07.2016 20:54 — Разное
У Баранавічах 16-гадовая дзяўчына правалілася ў шахту ліфта з вышыні 4 паверха
Фота: fotoart.org.ua

У Баранавічах у шахту ліфта закінутай будоўлі ўпала 16-гадовая дзяўчына. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Няшчасны выпадак адбыўся ў ноч на 18-га ліпеня. Дзве 16-гадовыя дзяўчыны забраліся на чацвёрты паверх будынка, для таго каб выпіць піва.

Тэрыторыя будынка часткова абгароджаная, аховы і асвятлення там няма. Па папярэдніх дадзеных, адна з сябровак адыйшла па патрэбе і па дарозе назад правалілася ў шахту ліфта.

Яе сяброўка паспяшалася да пацярпелай і выклікала хуткую дапамогу. Брыгада медыкаў забрала дзяўчыну ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У яе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом ключыцы, раны.

Пацярпелая жыве ў Баранавічах і вучыцца на другім курсе прафесійнага ліцэя. На прафілактычных уліках яна не была.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць па факце праверку, перадае БЕЛТА.

←Старт ракеты Falcon 9 с кораблем Dragon: кадры с мыса Канаверал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика