У Мінску на Жылуновіча гарэў бітум на плошчы 150 квадратных метраў (відэа)
18.07.2016 16:24
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Мінску на вуліцы Жылуновіча адбылося ўзгаранне бітумнай сумесі. Праг эта паведамляе гарадское ўпраўленне МНС.
У прамысловай зоне на тэрыторыі прадпрыемства “Жылкамплект” (па вуліцы Жылуновіча 1а), загарэлася бітумная сумесь. Яна была разлітая на тэрыторыі плошчай 150 квадратных метраў. Пажар быў ліквідаваны ў 12:51.
Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемствы спынены. Высвятляюцца прычыны здарэння і ўладальнікі бітуму.
Пры пажары пашкоджаны паўпрычэпы-цыстэрна, пагрузчык ТО-18 і помпа для перапампоўкі бітумнай сумесі.
Пасля з’яўлення ў сацсетках фотаздымках пажару, некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што гарыць Мінская ЦЭЦ-3. Але ў МНС падкрэсліваюць, што “на ЦЭЦ ніякага пажару не было”.