На Гродзеншчыне маланка трапіла ў царкву
18.07.2016 10:09
—
Разное

Фота: youtube.com
Пад вечар 17 ліпеня, у 17.21, ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у Свята-Георгіеўскай царкве ў вёсцы Некрашы Скідальскага сельсавета Гродзенскага раёна.
Меркаванай прычынай пажару стаў навальнічны ўдар маланкі ў будынак, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Ад маланкі ў царкве пачаўся пажар. Агонь пашкодзіў дах, паддашак, перакрыцці. У царкве закураныя сцены і столь. Маёмасць храма не пашкоджаная.