Шматдзетная маці, якая выкінулася з 10-га паверха, злоўжывала алкаголем

Источник материала:  
15.07.2016 10:23 — Разное
Шматдзетная маці, якая выкінулася з 10-га паверха, злоўжывала алкаголем
Здымак з архіву.

Шматдзетная маці, якая выкінулася ў Жлобіне з 10-га паверха, злоўжывала алкаголем. Пра гэта Sputnik распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Таксама яна адзначыла, што жанчына неаднаразова заяўляла пра намер скончыць жыццё самагубствам.

Як інфармавала Еўрарадыё, загінулай было 29 гадоў. 29 чэрвеня, калі здарылася трагедыя, яна прыйшла ў госці да знаёмай разам са сваім сужыцелем. Там сабралася кампанія, яны распівалі спіртныя напоі. У пэўны момант жанчына выйшла на балкон і скочыла ўніз. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.

Паведамляецца, што ў жанчыны чацвёра дзяцей. Старэйшаму восем гадоў, а малодшаму — два. Цяпер яны знаходзяцца ў бабулі. Праверку праводзіць Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта.

←История минской тусовки: с чего начиналась Октябрьская и что не изменилось на Зыбицкой за 100 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика