На поўдні Італіі сутыкнуліся два цягнікі. Ёсць загінулыя (відэа)

Источник материала:  
12.07.2016 14:43 — Разное
На поўдні Італіі сутыкнуліся два цягнікі. Ёсць загінулыя (відэа)
Фота: ЕРА

На поўдні Італіі каля 10 чалавек загінулі ў выніку лабавога сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў.

Чыгуначная аварыя адбылася каля горада Бары на адрыятычным узбярэжжы, у аліўкавым гаі паміж гарадамі Карата і Андрыя ў паўднёвым рэгіёне Апулія. Прычыны сутыкнення цягнікоў пакуль невядомыя.

Пра дакладную колькасць ахвяраў і пацярпелых не паведамляецца. Паводле розных звестак, загінула ад 4 да 10 чалавек. Ратавальнікі асцерагаюцца, што колькасць загінулых можа павялічыцца. Таксама паведамляецца, што сярод пацярпелых ёсць дзеці.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі. Гэты ўчастак чыгункі перакрыты.

Прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы паабяцаў правесці пільнае расследаванне прычын трагедыі.

Гэта не першая аварыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунках Еўропы сёлета. 9 лютага падобная катастрофа адбылася на поўдні Германіі. Тады ахвярамі сталі 12 чалавек, 85 атрымалі траўмы.

У Баварыі адбылося сутыкненне цягнікоў, ёсць загінулыя

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі​

 

←Апологет белорусских реформ отправился послом в Китай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика